ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ ВЯЛІ́КІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР ІМЯ П.І.ЧАЙКО́ЎСКАГА Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Створаны ў 1930 у Маскве як Сімф. аркестр Усесаюзнага радыё, з 1937 вялікі, з 1964 Усесаюзнага радыё і тэлебачання, з 1974 Вял. акадэмічны сімф. аркестр Усесаюзнага тэлебачання і радыё, з 1994 аркестр Рас. дзярж. тэлерадыёкампаніі «Астанкіна», з 1996 сучасная назва. Аркестрам кіравалі А.Арлоў (з 1930), М.Галаванаў (з 1937), А.Гаўк (з 1953), Г.Раждзественскі (з 1961). З 1974 гал. дырыжор і маст. кіраўнік У.Федасееў. У розны час з аркестрам працавалі дырыжоры В.Сук, Л.Штэйнберг, С.Самасуд, Я.Мравінскі, А.Мелік-Пашаеў, Н.Рахлін, К.Іваноў, Э.​Клайбер, О.​Фрыд, Ф.​Штыдры, Г.​Себасцьян, Л.​Стакоўскі, Ф.​Канвічны, Дж.​Джарджэску, В.​Ферэра, А.​Клюітэнс і інш. У ансамблі з аркестрам выступалі выдатныя айч. і замежныя інструменталісты і спевакі. У рэпертуары аркестра буйныя сімф. і вак.-сімф. творы кампазітараў-класікаў, сучасных зарубежных і айч. аўтараў. Калектыў — першы выканаўца многіх твораў П.​Чайкоўскага, С.​Пракоф’ева, Р.​Гліэра, М.​Мяскоўскага, Ю.​Шапорына, Дз.​Шастаковіча, А.​Хачатурана, Дз.​Кабалеўскага, Ц.​Хрэннікава, К.​Караева, В.​Мурадэлі, А.​Баланчывадзе, А.​Такгакішвілі, Р.​Шчадрына, Б.​Чайкоўскага, М.​Вайнберга, Г.​Свірыдава і інш., удзельнічаў у пастаноўцы многіх опер класічнага і сучаснага рэпертуару.

т. 6, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)